Белорусский портал в Казахстане

Больш як 1,6 тыс. арэндных кватэр уведзена ў Беларусі ў студзені-верасні



Пра гэта паведаміла прэс-сакратар Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Яўгенія Філімонава.

У Беларусі ў студзені-верасні 2017 года ўведзена ў строй 1 тыс. 615 арэндных кватэр. Усяго ў краіне ўведзена 88 тыс. 339 кв.м арэнднага жылля, або 101,2 працэнта да задання на дзевяць месяцаў. Лідзіруе Гомельская вобласць, дзе пабудавана 621 арэндная кватэра, або 31 тыс. 599 кв.м.

Як адзначыў начальнік упраўлення жыллёвай палітыкі Мінбудархітэктуры Аляксандр Горваль, у бягучым годзе ўвод арэндных дамоў прадоўжыцца.

"Аб`ёмы будаўніцтва арэнднага жылля ўстойліва павялічваюцца. Прыток інвестыцый у гэты сектар ўзрастае з улікам грашовых сродкаў, якія вяртаюцца ў выглядзе арэндных плацяжоў. Увядзенне такога жылля ў 2018 годзе пакуль на этапе першаснага абмеркавання", - сказаў ён.

Сярод мер развіцця гэтага сектара жыллёвага будаўніцтва - прыцягненне недзяржаўнага сектара эканомікі.

"Але гэта перспектыва няблізкая. Плануецца стварэнне механізма, які зрабіў бы гэта будаўніцтва цікавым прыватнаму бізнесу. Тэрміны акупнасці арэндных дамоў даволі працяглыя. Тут патрэбна цэлая новая сістэма, каб інвестару было цікава ў агляднай будучыні вярнуць грошы", - растлумачыў Аляксандр Горваль.

13 лістапада 2017, Мінск
Вера Сяргеева - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/117/41071
Текущая дата: 27.12.2024