Пра гэта паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК Таццяна Беланогая.
Ва ўпраўленні Следчага камітэта па Мінскай вобласці завершана расследаванне крымінальнай справы аб махлярстве ў дачыненні да былога заснавальніка ТАА "АўтаХоўмКомпані", які знаходзіўся ў міжнародным вышуку,
Нагадаем, два заснавальнікі ТАА "АўтаХоўмКомпані", вядомага як аўтахаўс "Аўтапапа", і два індывідуальныя прадпрымальнікі пад маркай рэалізацыі атрыманых на камісійны продаж аўтамабіляў заключалі дагаворы і вусныя пагадненні з грамадзянамі, загадзя не маючы намеру выконваць узятыя на сябе абавязацельствы. У выніку завалодалі аўтамабілямі і грашовымі сродкамі, атрыманымі ад рэалізацыі транспартных сродкаў, больш як 40 чалавек.
Абвінавачванымі па крымінальнай справе былі прызнаныя чатыры чалавекі. Расследаванне па крымінальнай справе ў дачыненні да трох было скончана і перададзена ў пракуратуру. Яны асуджаныя і адбываюць пакаранне за ўчыненне махлярскіх дзеянняў. Чацвёрты фігурант, заснавальнік аўтахаўса, пазбег крымінальнага пераследу, у сувязі з чым быў аб`яўлены ў міжнародны вышук.
У кастрычніку 2016 года мужчына 1980 года нараджэння, ураджэнец Мінска, быў затрыманы ў Маскве і экстрадаваны ў Беларусь у ліпені гэтага года.
Следчыя і працэсуальныя дзеянні з удзелам экстрадаванага фігуранта завершаны. Яму выстаўленае абвінавачанне ў махлярстве, учыненым групай асобаў, у асабліва буйным памеры (ч. 4 арт. 209 КК).
Справа перададзеная ў пракуратуру для накіравання ў суд.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 5 верасня 2017
Мінск, 5 верасня 2017
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/118/40648
Текущая дата: 18.11.2024