25 жніўня на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель нязначна ўмацаваўся ў адносінах да долара ЗША і еўра, аслабеў — да расійскага рубля.
Паводле вынікаў таргоў курс еўра знізіўся на 0,0009 рубля (0,04%) і склаў 2,2789 рубля.
Курс долара зменшыўся на 0,0002 рубля да 1,9333 рубля.
Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) вырас на 0,0011 рубля (0,03%) і склаў 3,2702 беларускага рубля за 100 расійскіх.
У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.
Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая значна залежыць ад цэн на нафту. Цэны на нафту пачалі расці на фоне пагрозы зніжэння нафтаздабычы ў ЗША з-за шторму ў Мексіканскім заліве. Апоўдні ф`ючарс на нафту маркі Brent таргаваўся ў плюсе на адзнацы 52,45 долара ЗША за бараль.
У Расіі сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, на падставе якога ўсталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 пятніцы вырас на 0,79 капейкі, склаўшы 59,1476 рубля.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 25 жніўня 2017
Мінск, 25 жніўня 2017
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/119/40505
Текущая дата: 18.11.2024