1 верасня на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель умацаваўся ў адносінах да долара ЗША і еўра, аслабеў — да расійскага рубля.
Паводле вынікаў таргоў курс еўра знізіўся на 0,0067 рубля (0,29%) і склаў 2,2927 рубля.
Курс долара зменшыўся на 0,0065 рубля (0,34%) да 1,9288 рубля.
Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) вырас на 0,0157 рубля (0,47%) і склаў 3,3213 беларускага рубля за 100 расійскіх.
У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.
Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Нафта ўпэўнена даражэла ўвечары чацвярга, а блізу поўдня пятніцы цэны на марку Brent вагаюцца ў раёне 52,3 долара ЗША за бараль.
У Расіі сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, на падставе якога ўстанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 пятніцы знізіўся на 48,97 капейкі, склаўшы 58,0557 рубля.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 1 верасня 2017
Мінск, 1 верасня 2017
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/119/40570
Текущая дата: 18.11.2024