Белорусский портал в Казахстане

Долар ЗША і еўра патаннелі перад выхаднымі



15 верасня на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель умацаваўся ў дачыненні да долара ЗША і еўра, знізіўся да расійскага рубля.

Па выніках таргоў курс еўра знізіўся на 0,0033 рубля (0,14%) і склаў 2,3112 рубля.

Курс долара знізіўся на 0,0057 рубля (0,29%) і склаў 1,939 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) вырас на 0,0016 рубля (0,05%) і склаў 3,3713 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Да поўдня марка Brent таргавалася ў раёне адзнакі 55 долараў ЗША за бараль.

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім устанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 пятніцы знізіўся на 23,70 капейкі, склаўшы 57,5336 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 15 верасня 2017

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/119/40750
Текущая дата: 27.12.2024