18 верасня на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель умацаваўся да долара ЗША і расійскага рубля, знізіўся да еўра.
Па выніках таргоў курс еўра вырас на 0,0016 рубля (0,07%) і склаў 2,3128 рубля.
Курс долара знізіўся на 0,0008 рубля (0,04%) і склаў 1,9382 рубля.
Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) знізіўся на 0,0057 рубля (0,17%) і склаў 3,3656 беларускага рубля за 100 расійскіх.
У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.
Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Марка Brent гандлюецца вышэй за 55 долараў ЗША за бараль.
У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім устанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 панядзелка вырас на 9,06 капейкі, склаўшы 57,6242 рубля.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 18 верасня 2017
Мінск, 18 верасня 2017
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/119/40796
Текущая дата: 27.12.2024