Пра гэта паведамляе УУС Мінскага аблвыканкама.
Жыхар Салігорскага раёна выкраў у аднавяскоўкі той жа ровар, што і тры гады таму, гэтым разам прыхапіўшы з сабой і пару куртак.
Злодзею пагражае да чатырох гадоў пазбаўлення волі.
Злодзею пагражае да чатырох гадоў пазбаўлення волі.
Раскрыўшы крадзеж з узломам з летняй кухні пажылой вяскоўкі, аператыўнікі крымінальнага вышуку Салігорскага РАУС не толькі выкрылі злачынца і канфіскавалі выкрадзенае, але і выявілі цікавае супадзенне. Аказалася, што фігуранта раней ужо абвінавачвалі ў крадзяжы. Больш за тое, яго ахвярай стала тая самая пенсіянерка, у якой ён выкраў той жа ровар тры гады таму. Гэтым разам з роварам зламыснік прыхапіў і пару ўцепленых куртак.
Раней мужчына неаднаразова судзімы за аналагічныя злачынствы. Ён заключаны пад варту і можа правесці ў месцах пазбаўлення волі да чатырох гадоў. Меру адказнасці абярэ суд.
Звязда, 4 снежня 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/12/71658
Текущая дата: 15.11.2024