Па інфармацыі УУС Мінскага аблвыканкама, цягам двух дзён 36-гадовы мужчына па ўказанні ілжэсупрацоўнікаў праваахоўных органаў браў крэдыты і пераводзіў сродкі.
У выніку «аперацыі па выратаванні» ён пазбавіўся 8500 асабістых зберажэнняў і каля 50 000 рублёў, якія ён узяў у крэдыт у трох банках. Вяртаць крэдыты мужчыну трэба самастойна.
Па факце махлярства са шкодай у асабліва буйным памеры следчымі заведзена крымінальная справа.
У міліцыі настойліва рэкамендуюць паразмаўляць аб дадзенай схеме падману са знаёмымі і блізкімі, нагадаць што прадстаўнікі праваахоўных органаў ніколі не папросяць пераводзіць ім сродкі або афармляць крэдыты.
Сяргей Расолька
Звязда, 8 снежня 2023
Звязда, 8 снежня 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/12/71704
Текущая дата: 15.11.2024