На Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель 28 ліпеня вырас да еўра, долара ЗША і расійскага рубля.
Па выніках таргоў курс еўра знізіўся на 0,0071 рубля (0,31%) і склаў 2,27 рубля.
Курс долара знізіўся на 0,0034 рубля (0,17%) да 1,9396 рубля.
Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) знізіўся на 0,0093 рубля (0,28%) і склаў 3,261 беларускага рубля за 100 расійскіх.
У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якой удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.
Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Сёння раніцай ф`ючарсы на нафту гатунку Brent апусціліся на 0,14% да 51,42 долара за бараль. Ф`ючарсы на амерыканскую нафту WTI гандляваліся ля адзнакі 48,98 долара за бараль, што на 0,12% ніжэй за папярэдняе закрыццё.
У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім усталёўваецца афіцыйны курс ЦБ, павысіўся на 0,13 рубля і склаў 59,5436 рубля.
Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 28 ліпеня 2017
Мінск, 28 ліпеня 2017
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/121/40202
Текущая дата: 18.11.2024