Белорусский портал в Казахстане

На біржы долар ЗША і еўра патаннелі, расійскі рубель падаражэў



На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 16 сакавіка 2017 года беларускі рубель умацаваўся да долара ЗША і еўра, аслабеў — да расійскага рубля.

Паводле вынікаў таргоў курс еўра знізіўся на 0,0016 рубля (0,08%) да 2,0341 рубля.

Курс долара знізіўся на 0,0171 рубля (0,89%) і склаў 1,8981 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) вырас на 0,0186 рубля (0,57%) і склаў 3,2295 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая значна залежыць ад цэн на нафту. Нафта маркі Brent таргуецца блізу 52,40 долара ЗША за бараль, даражэючы на 1,1% з пачатку дня.

У Расіі сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, на падставе якога ўстанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 чацвярга знізіўся на 86,91 капейкі, склаўшы 58,2437 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 16 сакавіка 2017

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/125/38867
Текущая дата: 30.09.2024