Белорусский портал в Казахстане

Расійскі рубель падаражэў на біржы на фоне росту цэн на нафту



На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 11 красавіка 2017 года беларускі рубель умацаваўся да долара ЗША і еўра, знізіўся да расійскага рубля.

Па выніках таргоў курс еўра знізіўся на 0,0049 рубля (0,24%) да 2,0085 рубля.

Курс долара знізіўся на 0,0061 рубля (0,32%) і склаў 1,8966 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) вырас на 0,0136 рубля (0,41%) і склаў 3,3301 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якой удзельная вага расійскага рубля складае 50%, а долі долара ЗША і еўра — 30% і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. У аўторак цэны на нафту растуць — кошт бараля гатунку Brent перавысіў 56 долараў.

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім усталёўваецца афіцыйны курс ЦБ, на 11.30 аўторка знізіўся на 43,44 капейкі, склаўшы 56,9552 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 11 красавіка 2017

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/125/39057
Текущая дата: 18.11.2024