На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 14 чэрвеня беларускі рубель знізіўся да долара ЗША і еўра, умацаваўся да расійскага рубля.
Па выніках таргоў курс еўра вырас на 0,0035 рубля (0,17%) да 2,0148 рубля.
Курс долара вырас на 0,0021 рубля (0,11%) і склаў 1,8771 рубля.
Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) знізіўся на 0,0019 рубля (0,06%) і склаў 3,2929 беларускага рубля за 100 расійскіх.
У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, а долі долара ЗША і еўра — 30% і 20%.
Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Цэны на нафту вагаюцца ля адзнакі 48 долараў ЗША за бараль Brent.
У Расіі cярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім усталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 серады вырас на 12,07 капейкі, склаўшы 57,0303 рубля.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 14 чэрвеня 2017
Мінск, 14 чэрвеня 2017
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/125/39690
Текущая дата: 28.12.2024