Белорусский портал в Казахстане

Збор на фінансаванне дзяржрасходаў заплацілі 51,6 тыс. беларусаў



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства па падатках і зборах.

"Паводле даных на раніцу 20 лютага, збор заплацілі 51,6 тыс. грамадзян, у бюджэт паступіла Br15,6 млн", - расказалі ў МПЗ.

Там нагадалі, што тэрмін выплаты збору на фінансаванне дзяржаўных расходаў за 2015 год заканчваецца 20 лютага.

Падатковыя органы накіравалі грамадзянам 470 тыс. паведамленняў на выплату збору. У міністэрстве нагадалі, што калі грамадзянін атрымае паведамленне пасля 20 лютага, то можа выплаціць збор на працягу 30 каляндарных дзён.

За нявыплату або нясвоечасовую выплату збору прадугледжана адміністрацыйная адказнасць. У такім выпадку складаецца пратакол і накіроўваецца на разгляд у суд, які прымае рашэнне або аб прыцягненні да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу ў памеры ад 2 да 4 базавых велічынь (адна БВ цяпер складае Br23), або аб прымяненні адміністрацыйнага арышту.

У выпадку прымянення адміністрацыйнага арышту грамадзянін у абавязковым парадку прыцягваецца да грамадска-карысных работ. Калі ён адбудзе адміністрацыйны арышт з абавязковым прыцягненнем да працы, то сума збору лічыцца выплачанай. Адміністрацыйны арышт можа накладацца на тэрмін да 15 сутак.

Дэкрэт нумар 3 "Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства" прыняты 2 красавіка 2015 года. Асноўнай мэтай дэкрэта з`яўляецца стымуляванне працаздольнага насельніцтва да працы і папярэджанне сацыяльнага ўтрыманства.

21 лютага 2017, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/127/38752
Текущая дата: 18.11.2024