Белорусский портал в Казахстане

Расійскі рубель падае на біржы следам за нафтай, што таннее



На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 9 сакавіка 2017 года беларускі рубель знізіўся да долара ЗША і еўра, умацаваўся да расійскага рубля.

Па выніках таргоў курс еўра вырас на 0,003 рубля (0,15%) да 2,0153 рубля.

Курс долара вырас на 0,0103 рубля (0,54%) і склаў 1,9126 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) знізіўся на 0,0171 рубля (0,52%) і склаў 3,2527 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, а долі долара ЗША і еўра — 30% і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. У папярэдні гандлёвы дзень нафтавыя ф`ючарсы прадэманстравалі крытычнае падзенне — больш чым на 5 працэнтных пунктаў — і каштавалі менш за 53 долары.

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі (АГС) ММВБ, па якім устанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 чацвярга вырас на 56,88 капейкі, склаўшы 58,8318 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 9 сакавіка 2017

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/127/38834
Текущая дата: 18.11.2024