Белорусский портал в Казахстане

Долар і еўра падаражэлі на першых таргах лютага



1 лютага на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель знізіўся да долара ЗША і еўра, вырас — да расійскага рубля.

Паводле вынікаў таргоў курс еўра вырас на 0,0178 рубля (0,86%) да 2,0881 рубля.

Курс долара вырас на 0,0009 рубля (0,05%) і склаў 1,9365 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) знізіўся на 0,0111 рубля (0,34%) і склаў 3,2113 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША — 30%, еўра — 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая значна залежыць ад цэн на нафту. Яе каціроўкі застаюцца вышэйшыя за 55 долараў за бараль Brent.

У Расіі сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, на падставе якога ўстанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 серады вырас на 22,48 капейкі, склаўшы 60,3099 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 1 лютага 2017

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/128/38577
Текущая дата: 18.11.2024