10 лютага на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель умацаваўся да долара ЗША, еўра і расійскага рубля.
Па выніках таргоў курс еўра знізіўся на 0,0177 рубля (0,87%) да 2,026 рубля.
Курс долара знізіўся на 0,0098 рубля (0,51%) і склаў 1,9028 рубля.
Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) знізіўся на 0,0067 рубля (0,21%) і склаў 3,2336 беларускага рубля за 100 расійскіх.
Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Яны ў пятніцу растуць дзякуючы рэкорднаму імпарту сыравіны ў Кітаі і скарачэнню здабычы АПЕК. Каціроўкі Brent дасягнулі адзнакі 56 долараў за бараль.
У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі (АГС) ММВБ, па якім устанаўліваецца афіцыйны курс ЦБ, на 11.30 мск пятніцы знізіўся на 17,78 капейкі, склаўшы 58,8457 рубля.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 10 лютага 2017
Мінск, 10 лютага 2017
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/128/38641
Текущая дата: 18.11.2024