19 студзеня на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель, пасля некалькіх дзён росту, пачаў здаваць пазіцыі да долара ЗША, пры гэтым умацаваўся да еўра і расійскага рубля.
Па выніках таргоў курс еўра знізіўся на 0,0059 рубля (0,28%) да 2,0719 рубля.
Курс долара вырас на 0,0033 рубля (0,17%) і склаў 1,9472 рубля.
Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) знізіўся на 0,0128 рубля (0,39%) і склаў 3,2738 беларускага рубля за 100 расійскіх.
У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, доля долара ЗША — 30% і еўра — 20%.
Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Нафта напярэдадні падала ў цане і да поўдня чацвярга марка Brent таргуецца крыху вышэй за адзнаку 54 долара за бараль.
У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі (АГС) ММВБ, па якім устанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 чацвярга вырас на 16,91 капейкі, склаўшы 59,3521 рубля.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 19 студзеня 2017
Мінск, 19 студзеня 2017
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/129/38482
Текущая дата: 18.11.2024