Супрацоўнікі наркакантролю УУС Магілёўшчыны пры сілавой падтрымцы АМАПа затрымалі ў Віцебскай вобласці пры ўездзе ў Беларусь 43-гадовага жыхара Віцебска, раней судзімага за незаконны абарот наркотыкаў.
Па інфармацыі УУС Магілёўскага аблвыканкама, у салоне яго аўтамабіля знойдзена каля трох кілаграмаў асабліва небяспечнага псіхатропнага рэчыва мефедрон.
Устаноўлена, што на працягу некалькіх месяцаў мужчына працаваў аптовым кур’ерам наркамаркета і дастаўляў наркотыкі ў нашу краіну з Расіі. Буйныя партыі ён дзяліў і перадаваў драбнейшым збытчыкам для далейшага распаўсюджвання.
Следчымі заведзена крымінальная справа за незаконны абарот наркотыкаў з мэтай збыту. Фігуранту пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі. Правяраецца яго датычнасць да аналагічных злачынстваў.
Сяргей Расолька
Звязда, 1 снежня 2023
Звязда, 1 снежня 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/13/71622
Текущая дата: 23.12.2024