Белорусский портал в Казахстане

Беларускі рубель знізіўся да долара і расійскага рубля



На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 29 лістапада 2016 года беларускі рубель знізіўся да долара ЗША і расійскага рубля, але ўмацаваўся да еўра.

Па выніках таргоў курс еўра знізіўся на 0,004 рубля (0,19%) да 2,0902 рубля.

Курс долара вырас на 0,0054 рубля (0,27%) і склаў 1,9719 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) вырас на 0,0084 рубля (0,28%) і склаў 3,0362 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, доля долара ЗША — 30% і еўра — 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Нафтавыя цэны на марку Brent вагаюцца ў аўторак у раёне 48 долараў за бараль на фоне сумненняў у тым, што АПЕК на сустрэчы ў сераду зможа дамагчыся сур`ёзнага скарачэння здабычы.

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім устанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 аўторка вырас на 2,96 капейкі, склаўшы 64,9449 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 29 лістапада 2016

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/130/37774
Текущая дата: 30.09.2024