Белорусский портал в Казахстане

Дзяржава створыць усе ўмовы для падтрымкі сацыяльна слабаабароненых слаёў насельніцтва пры аплаце паслуг ЖКГ



Аб гэтым 30 лістапада заявіў намеснік прэм`ер-міністра РБ Анатоль Калінін.

Анатоль Калінін нагадаў, што кошт некаторых паслуг ЖКГ у 2017 годзе павысіцца толькі на $5. Усе астатнія выдаткі будуць пакрывацца за кошт зніжэння затрат арганізацый сістэмы ЖКГ.

"Для таго каб не было нейкіх узрушэнняў і цяжкасцей пры налічэнні ўжо ў студзені, уводзіцца сістэма безнаяўных жыллёвых субсідый", - сказаў віцэ-прэм`ер.

"Не будзе ўзрушэнняў для грамадзян, якія абавязаны атрымаць безнаяўныя жыллёвыя субсідыі. Дзяржава створыць усе ўмовы для абароны гэтых грамадзян", - падкрэсліў Анатоль Калінін.

Пры гэтым ён заклікаў у поўнай меры карыстацца сістэмай абароны правоў спажыўцоў пры прадастаўленні паслуг ЖКГ.

30 лістапада 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/130/37799
Текущая дата: 30.09.2024