Белорусский портал в Казахстане

Долар ЗША і еўра заўважна выраслі па выніках таргоў



На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 30 лістапада 2016 года беларускі рубель знізіўся да долара ЗША і еўра, ўмацаваўся да расійскага рубля.

Па выніках таргоў курс еўра вырас на 0,0131 рубля (0,63%) да 2,1033 рубля.

Курс долара вырас на 0,0076 рубля (0,39%) і склаў 1,9795 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) знізіўся на 0,0019 рубля (0,06%) і склаў 3,0343 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, доля долара ЗША — 30% і еўра — 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Цэны на нафту знізіліся амаль на 4% напярэдадні саміту АПЕК, які пройдзе сёння ў Вене. Аднак да поўдня серады нафта маркі Brent таргавалася ля адзнакі 49 долараў за бараль, набіраючы страчаныя 4% ад узроўняў закрыцця аўторка.

У Расіі раніцай у сераду за першыя паўгадзіны таргоў курс долара ЗША павысіўся да 65,1678 рублёў.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 30 лістапада 2016

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/131/37791
Текущая дата: 18.11.2024