Белорусский портал в Казахстане

Долар прыкметна ўмацаваўся на фоне аслаблення расійскага рубля



На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 15 снежня 2016 года беларускі рубель знізіўся да долара, вырас — да еўра і расійскага рубля.

Паводле вынікаў таргоў курс еўра знізіўся на 0,0107 рубля (0,51%) да 2,071 рубля.

Курс долара вырас на 0,0201 рубля (1,03%) і склаў 1,9749 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) знізіўся на 0,0118 рубля (0,37%) і склаў 3,2041 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША — 30%, еўра — 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. У сераду нафта патаннела больш як на 3%, і ў чацвер, 15 снежня, кошт гатунку Brent трымаецца ля адзнакі 54 долары за бараль.

У Расіі сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, на падставе якога ўстанаўліваецца курс Цэнтрабанка, на 11.30 чацвярга вырас на 82,89 капейкі, склаўшы 61,6368 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 15 снежня 2016

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/131/37995
Текущая дата: 18.11.2024