Белорусский портал в Казахстане

Беларускі рубель умацаваўся да трох асноўных валют



На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 20 кастрычніка 2016 года беларускі рубель умацаваўся да долара ЗША, еўра і расійскага рубля.

Па выніках таргоў курс еўра знізіўся на 0,0104 рубля (0,49%) да 2,0914 рубля.

Курс долара знізіўся на 0,0049 рубля (0,26%) і склаў 1,9064 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) знізіўся на 0,0073 рубля (0,24%) і склаў 3,0519 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 40%, а долі долара ЗША і еўра — 30% кожная.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад коштаў на нафту. Расійскі рубель гандлюецца без значных змен, але ў невялікім мінусе да асноўных валют на фоне карэкцыі цэнаў на нафту. Напярэдадні каціроўкі імкліва выраслі ў адказ на нечаканае зніжэнне запасаў нафты ў ЗША, а ў чацвер раніцай цэны зніжаюцца. Да 12.30 ф`ючарсы на нафту Brent гандляваліся ля адзнакі 52 долара за бараль.

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім усталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 чацвярга знізіўся на 16,47 капейкі, склаўшы 62,4194 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 20 кастрычніка 2016

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/132/37341
Текущая дата: 30.09.2024