На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 16 лістапада 2016 года беларускі рубель умацаваўся да долара ЗША і еўра, знізіўся да расійскага рубля.
Па выніках таргоў курс еўра знізіўся на 0,0217 рубля (1,03%) да 2,0892 рубля.
Курс долара знізіўся на 0,0083 рубля (0,42%) і склаў 1,9498 рубля.
Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) вырас на 0,0277 рубля (0,93%) і склаў 3,0156 беларускага рубля за 100 расійскіх.
У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, а долі долара ЗША і еўра — 30% і 20%.
Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. У ходзе еўрапейскіх таргоў у сераду цэны на нафту выраслі да двухтыднёвага максімуму. Раніцай цэны на нафту гатунку Brent знаходзіліся ў раёне 47 долараў за барэль.
Сярэднеўзважаны курс долара ЗША да расійскага рубля з тэрмінам разлікаў "заўтра" па стане на 11.30 16 лістапада склаў 64,5463 рубля.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 16 лістапада 2016
Мінск, 16 лістапада 2016
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/132/37580
Текущая дата: 18.11.2024