Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі ўпершыню складуць рэйтынгі агенцтваў па кантэкстнай рэкламе і распрацоўшчыкаў мабільных дадаткаў



Аб гэтым паведаміў партнёр праекта Сяргей Скараход.

У рамках праекта "Рэйтынг Байнэту" восенню 2016 года ўпершыню будуць складзены рэйтынгі агенцтваў па кантэкстнай рэкламе і распрацоўшчыкаў мабільных дадаткаў.

Паводле яго слоў, асноўная задача правядзення рэйтынгаў — даць заказчыкам аб`ектыўную інфармацыю аб асноўных гульцах рынку і іх кампетэнцыях па шэрагу ключавых параметраў у розных сегментах інтэрнэт-паслуг.

Ініцыятары праекта адзначаюць, што для агенцтваў і студый рэйтынг з`яўляецца эфектыўным інструментам ацэнкі канкурэнтнага асяроддзя і разумення, куды трэба развівацца. Акрамя таго, на рынку заўсёды ёсць пэўная колькасць кампаній, якія так ці інакш карыстаюцца і будуць карыстацца рэйтынгамі пры выбары выканаўцы. Таму ўдзел у такім рэйтынгу дазваляе агенцтву атрымліваць больш кліентаў і развіваць свой бізнес.

"Ужо не першы год мы праводзім рэйтынгі беларускіх web-студый і SEO-кампаній Беларусі. Аднак спектр паслуг у сферы інтэрнэт-прасоўвання не абмяжоўваецца гэтымі двума кампанентамі. Таму цалкам лагічным крокам нашага праекта стала рашэнне аб пашырэнні тэматык, па якіх будуць складацца штогадовыя рэйтынгі ўдзельнікаў рынку", — адзначае Ганна Хадановіч, кіраўнік праекта "Рэйтынг Байнэту".

У рэйтынгу ўлічваюцца такія паказчыкі работы агенцтваў, якія дэманструюць якасць і аб`ёмы іх дзейнасці ва ўсіх кірунках, — маштаб кампаніі, досвед працы, колькасць і аб`ём рэалізаваных за год праектаў, вядомасць на рынку. Удзел у рэйтынгу платны.

Асноўныя мэты праекта "Рэйтынг Байнэту" — спрыяць развіццю больш цывілізаваных адносін паміж гульцамі рынку web-распрацовак і інтэрнэт-маркетынгу, спрасціць узаемадзеянне паміж кліентамі і выканаўцамі, адсочваць дынаміку развіцця рынку і трэнды.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 9 верасня 2016

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/133/36910
Текущая дата: 30.09.2024