Упраўленне занятасці камітэта па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама апублікавала абноўлены спіс найбольш запатрабаваных на сталічным рынку працы спецыялістаў.
На 1 кастрычніка 2016 года найбольш запатрабаванымі спецыялістамі з`яўляліся: медсёстры (666 заяўленых вакансій), урачы-спецыялісты (400), прадаўцы (248), кухары (247), інжынеры (220), прыбіральшчыкі памяшканняў (187), спецыялісты рознай кваліфікацыі (па 176), кантралёры-касіры (170), выхавальнікі, у тым ліку дашкольнай адукацыі (156), дырэктары і бетоншчыкі (па 151), муляры (135), арматуршчыкі (125).
У студзені—верасні 2016 года па садзеянне ў працаўладкаванні ў службы занятасці Мінска звярнулася 27.383 чалавекі, з іх 21.357 беспрацоўных.
На канец верасня ў Мінску 13.007 беспрацоўных мелі права на атрыманне дапамогі, сярэдні памер якой склаў 21,74 дэнамінаванага рубля. Узровень афіцыйнага беспрацоўя на канец верасня склаў 0,6% колькасці эканамічна актыўнага насельніцтва Мінска.
На пастаянную працу ўладкавана 11.223 чалавекі, у тым ліку 6.894 беспрацоўныя. Працаўладкавана 354 асобы, якія абавязаны кампенсаваць расходы, затрачаныя дзяржавай на ўтрыманне іх дзяцей. Аказана фінансавая падтрымка 118 беспрацоўным у выглядзе субсідый для арганізацыі прадпрымальніцкай дзейнасці.
Кансультацыю па пытаннях прафесійнай падрыхтоўкі, перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі атрымалі 11.393 чалавекі, арганізавана навучанне 1.056. У грамадскіх работах узялі ўдзел 2.500 чалавек, у тым ліку 2.424 беспрацоўныя.
Колькасць заяўленых вакансій на прадпрыемствах горада на 1 кастрычніка склала 7.865, у тым ліку для рабочых — 3.941.
У студзені—верасні 2016 года зарэгістравана больш як 218,7 тыс. зваротаў саіскальнікаў працы да электроннага банка вакансій у аддзелах працаўладкавання і каля 8,1 млн — да электроннага банка вакансій на сайце Мінгарвыканкама, запоўнена больш за 11,3 тыс. анкет-рэзюмэ.
Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 15 кастрычніка 2016
Мінск, 15 кастрычніка 2016
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/133/37277
Текущая дата: 18.11.2024