Белорусский портал в Казахстане

Вызначана дата правядзення ў Мінску 11-й міжнароднай бізнес-канферэнцыі "Дзелавы інтэрнэт"



11-я міжнародная бізнес-канферэнцыя "Дзелавы інтэрнэт" адбудзецца 10—11 лістапада ў гатэлі "Рэнесанс Мінск".

Пра гэта паведамляе традыцыйны арганізатар форуму —найбуйнейшы беларускі інтэрнэт-партал TUT.BY.

Ключавое мерапрыемства, прысвечанае развіццю бізнесу ў інтэрнэце, дасць магчымасць даведацца пра ўсё самае актуальнае — сусветныя трэнды і практычныя інструменты ад міжнародных спікераў, атрымаць новыя веды і дзелавыя кантакты.

Паводле інфармацыі арганізатараў, канферэнцыя пройдзе пад слоганам "Інавацыі ў дзеянні" і будзе разглядаць прымяненне інтэрнэт-тэхналогій для бізнесу ў двух аспектах — трэнды і інструменты.

Удзельнікам форуму прапануюць шэраг пытанняў развіцця інтэрнэт-сферы, у тым ліку абмеркаваць, што змяняе бізнес і інтэрнэт (штучны інтэлект, інтэрнэт рэчаў, месенджары, VR/AR, Big data і многае іншае); як выкарыстоўваць новыя інструменты ў сваёй штодзённай працы на прыкладзе рэальных кейсаў; што сёння актуальна ў сферы медыя і іншыя.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 27 жніўня 2016

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/134/36739
Текущая дата: 30.09.2024