Белорусский портал в Казахстане

Курс валют



Беларускі рубель нязначна ўмацаваўся да долара і расійскага рубля.

На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 5 кастрычніка 2016 года беларускі рубель вырас да долара ЗША і расійскага рубля, знізіўся — да еўра.

Паводле вынікаў таргоў курс еўра вырас на 0,0083 рубля (0,39%) і склаў 2,151 рубля.

Курс долара знізіўся на 0,0002 рубля да 1,9176 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) знізіўся на 0,0006 рубля (0,02%) і склаў 3,0701 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 40%, а долі долара ЗША і еўра — 30% кожная.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Цэны на нафту выраслі ў сераду пасля паведамлення аб тым, што запасы ў ЗША маглі знізіцца пяты тыдзень запар, каціроўкі перавысілі 51 даляр за бараль гатунку Brent.

У Расіі cярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, на падставе якога ўстанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 серады вырас на 2,60 капейкі, склаўшы 62,4583 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 5 кастрычніка 2016

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/134/37146
Текущая дата: 18.11.2024