Белорусский портал в Казахстане

Курс валют



На біржавых таргах курс долара і расійскага рубля знізіўся, еўра — вырас.

На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 10 кастрычніка 2016 года беларускі рубель умацаваўся да долара ЗША і расійскага рубля, але знізіўся да еўра.

Паводле вынікаў таргоў курс еўра вырас на 0,0109 рубля (0,51%) і склаў 2,1391.

Курс долара знізіўся на 0,0012 рубля (0,06%) да 1,9137.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) знізіўся на 0,0055 рубля (0,18%) і склаў 3,0682 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 40%, а долі долара ЗША і еўра — 30% кожная.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. У панядзелак цэны на нафту знізіліся: блізу 8.55 ф`ючарсы на нафту Brent таргаваліся па 51,47 долара за бараль, што на 0,89% ніжэй за папярэдняе закрыццё; ф`ючарсы на амерыканскую марку WTI знізіліся на 1% да 49,31 долара за бараль.

Сярэднеўзважаны курс долара да расійскага рубля разлікамі на заўтра на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, на падставе якога ўстанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 вырас на 8,53 капейкі, склаўшы 62,3884 рубля.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 10 кастрычніка 2016

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/134/37219
Текущая дата: 18.11.2024