На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 29 жніўня 2016 года беларускі рубель знізіўся да долара ЗША, умацаваўся — да еўра і расійскага рубля.
Паводле вынікаў таргоў курс долара вырас на 0,0063 рубля, або на 0,32%, і склаў 1,9554 рубля.
Курс еўра знізіўся на 0,0125 рубля (0,57%) да 2,1897 рубля.
Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) знізіўся на 0,0065 рубля (0,22%) і склаў 3,0091 беларускага рубля за 100 расійскіх.
У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 40%, а долі долара ЗША і еўра — 30% кожная.
Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Цэны на нафту знізіліся больш як на 1% у панядзелак на фоне росту здабычы ў Іраку, а таксама пасля таго як Іран выставіў умовы супрацоўніцтва з АПЕК для стабілізацыі рынку нафты. Блізу поўдня нафта гатунку Brent таргавалася на ўзроўні 49,48 долара за бараль.
У Расіі сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, на падставе якога ўстанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 панядзелка вырас на 34,30 капейкі, склаўшы 65,0810 рубля.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 29 жніўня 2016
Мінск, 29 жніўня 2016
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/135/36749
Текущая дата: 18.11.2024