Белорусский портал в Казахстане

Курс валют на 7 ліпеня



Курсы валют, устаноўленыя Нацыянальным банкам Беларусі, і каціроўкі наяўнага рынку на 7 ліпеня 2016 года.

На 7 ліпеня 2016 года Нацыянальны банк Беларусі ўстанавіў наступныя афіцыйныя курсы замежных валют:

1 долар ЗША — 2,0159 беларускага рубля (20.159 за адзінку валюты без уліку дэнамінацыі)
1 еўра — 2,2299 (22.299)
100 расійскіх рублёў — 3,1181 (311,81)
100 украінскіх грыўнаў — 8,1221 (812,21)

Кошык валют — 0,3921

У параўнанні з папярэднім днём курс долара вырас на 1,11 капейкі (111 рублёў) (0,55%), еўра — знізіўся на 0,55 капейкі (55 рублёў) (0,25%), 100 расійскіх рублёў — на 0,27 капейкі (на 0,27 рубля за адзінку) (0,09%), 100 грыўнаў — вырас на 5,94 капейкі (на 5,94 рубля за адзінку) (0,74%).

Каэфіцыент "еўра/долар" — 1,1062, "долар/расійскі рубель" — 64,65, "долар/грыўна" — 24,82.

У мінскіх абменных пунктах камерцыйных банкаў 7 ліпеня ў 8.55 долар куплялі па 1,99—2,01 (19.900-20.100) і прадавалі па 2,012—2,03 (20.120—20.300) рубля. У параўнанні з папярэднім днём сярэдні курс куплі вырас на 0,94 капейкі (да 2,0039 рубля), або на 94 рублі (да 20.039), продажу — на 0,79 капейкі (да 2,0198 рубля), або на 79 рублёў (да 20.198).

Індыкатыўныя курсы на астатніх сегментах: 1,99—2 (19.900—20.000) пры куплі, 2,015—2,025 (20.150—20.250) пры продажы.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 7 ліпеня 2016

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/136/36236
Текущая дата: 30.09.2024