Белорусский портал в Казахстане

Курс валют на 25 жніўня



Курсы валют, устаноўленыя Нацыянальным банкам Беларусі, і каціроўкі наяўнага рынку на 25 жніўня 2016 года.

На 25 жніўня 2016 года Нацыянальны банк Беларусі ўстанавіў наступныя афіцыйныя курсы замежных валют:

Долар ЗША — 1,9522 беларускага рубля (19.522 за адзінку валюты без уліку дэнамінацыі)
Еўра — 2,203 (22.030)
Расійскі рубель (за 100) — 3,0056 (300,56)
Украінская грыўна (за 100) — 7,6902 (769,02)

Кошык валют — 0,3813

У параўнанні з папярэднім днём курс долара вырас на 1,01 капейкі (101 рубель) (0,52%), еўра — не змяніўся, расійскага рубля (за 100) — вырас на 0,61 капейкі (0,61 рубля за адзінку) (0,20%), грыўны (за 100) — на 1,54 капейкі (1,54 рубля за адзінку) (0,20%). Курс кошыка валют вырас на 0,24% у параўнанні з папярэднім днём і на 11,06% у параўнанні з паказчыкам на канец 2015 года.

Каэфіцыент "еўра/долар" — 1,1285, "долар/расійскі рубель" — 64,952, "долар/грыўна" — 25,386.

У мінскіх абменных пунктах камерцыйных банкаў 25 жніўня ў 8.55 долар куплялі па 1,93—1,949 (19.300—19.490) і прадавалі па 1,954—1,965 (19.540—19.650) рубля. У параўнанні з папярэднім днём сярэдні курс куплі вырас на 0,99 капейкі (да 1,943 рубля), або на 99 рублёў (да 19.430), продажу — на 0,89 капейкі (да 1,9595 рубля), або на 89 рублёў (да 19.595).

Індыкатыўныя курсы на астатніх сегментах: 1,94—1,95 (19.400—19.500) пры куплі, 1,955—1,965 (19.550—19.650) пры продажы.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 25 жніўня 2016

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/136/36689
Текущая дата: 18.11.2024