Белорусский портал в Казахстане

Курс валют на 24 чэрвеня



Курсы валют, устаноўленыя Нацыянальным банкам Беларусі, і каціроўкі наяўнага рынку на 24 чэрвеня 2016 года

На 24 чэрвеня 2016 года Нацыянальны банк Беларусі ўстанавіў наступныя афіцыйныя курсы замежных валют:

Долар ЗША — 19.801 беларускі рубель
Еўра — 22.426
Расійскі рубель — 308,06
Украінская грыўна — 795,66

Кошык валют — 3.887,64

У параўнанні з папярэднім днём афіцыйны курс долара вырас на 42 рублі (0,21%), еўра — на 162 (0,73%), расійскага рубля — знізіўся на 2,01 рубля (0,65%), грыўны — вырас на 2,13 рубля (0,27%). Курс кошыка валют вырас на 0,82 рубля (0,02%) у параўнанні з папярэднім днём і на 454,23 рубля (13,23%) у параўнанні з паказчыкам на 31 снежня 2015 года (3.433,41).

Каэфіцыент "еўра/долар" — 1,1326, "долар/расійскі рубель" — 64,2764, "долар/грыўна" — 24,886.

У мінскіх абменных пунктах камерцыйных банкаў 24 чэрвеня ў 8.55 долар куплялі па 19.600—19.780 і прадавалі па 19.830—19.950 рублёў. У параўнанні з папярэднім днём сярэдні курс куплі вырас на 2 рублі (да 19.714), продажу — на 21 (да 19.882).

Індыкатыўныя курсы на астатніх сегментах: 19.650—19.750 пры куплі, 19.900—20.000 пры продажы.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 24 чэрвеня 2016

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/137/36075
Текущая дата: 30.09.2024