Курсы валют, устаноўленыя Нацыянальным банкам Беларусі, і каціроўкі наяўнага рынку на 29 чэрвеня 2016 года.
На 29 чэрвеня 2016 года Нацыянальны банк Беларусі ўстанавіў наступныя афіцыйныя курсы замежных валют:
Долар ЗША — 20.041 беларускі рубель
Еўра — 22.172
Расійскі рубель — 309,08
Украінская грыўна — 805,30
Кошык валют — 3.893,55
У параўнанні з папярэднім днём афіцыйны курс долара вырас на 5 рублёў (0,02%), еўра — на 11 (0,5%), расійскага рубля — на 1,02 (0,33%), грыўны — знізіўся на 4,66 рубля (0,58%). Курс кошыка валют вырас на 6,02 рубля (0,15%) у параўнанні з папярэднім днём і на 460,14 рубля (13,40%) у параўнанні з паказчыкам на 31 снежня 2015 года (3.433,41).
Каэфіцыент "еўра/долар" — 1,1063, "долар/расійскі рубель" — 64,84, "долар/грыўна" — 24,886.
У мінскіх абменных пунктах камерцыйных банкаў 29 чэрвеня ў 8.55 долар куплялі па 19.850—20.010 і прадавалі па 20.060—20.230 рублёў. У параўнанні з папярэднім днём сярэдні курс куплі знізіўся на 14 рублёў (да 19.948), продажу — на 12 (да 20.119).
Індыкатыўныя курсы на астатніх сегментах: 19.900—20.000 пры куплі, 20.100—20.200 пры продажы.
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 29 чэрвеня 2016
Мінск, 29 чэрвеня 2016
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/138/36119
Текущая дата: 18.11.2024