Курсы валют, устаноўленыя Нацыянальным банкам Беларусі, і каціроўкі наяўнага рынку на 4 ліпеня 2016 года
На 4 ліпеня 2016 года Нацыянальны банк Беларусі ўстанавіў наступныя афіцыйныя курсы замежных валют:
1 долар ЗША — 2,0053 беларускага рубля
1 еўра — 2,221
100 расійскіх рублёў — 3,1212 (абсалютны максімум)
100 украінскіх грыўнаў — 8,0647
Кошык валют — 0,3912
У параўнанні з пятніцай курсы валют і кошыка не змяніліся.
Каэфіцыент "еўра/долар" — 1,1076, "долар/расійскі рубель" — 64,248, "долар/грыўна" — 24,865.
У мінскіх абменных пунктах камерцыйных банкаў 4 ліпеня ў 8.55 долар куплялі па 1,99—2,006 (19.900—20.060) і прадавалі па 2,02—2,04 (20.200—20.400) рубля. У параўнанні з пятніцай сярэдні курс куплі знізіўся на 0,24 капейкі (да 2,0006 рубля), або на 24 рублі (да 20.006), продажу — вырас на 0,22 капейкі (да 2,0272 рубля), або на 22 рублі (да 20.272).
Індыкатыўныя курсы на астатніх сегментах: 2—2,005 (20.000-20.050) пры куплі, 2,02—2,03 (20.200—20.300) пры продажы.
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 4 ліпеня 2016
Мінск, 4 ліпеня 2016
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/138/36158
Текущая дата: 18.11.2024