Белорусский портал в Казахстане

Больш за 70% паступленняў у бюджэт Мінска забяспечана недзяржаўным сектарам эканомікі



За студзень—май 2015 года ад плацельшчыкаў Мінска ў кансалідаваны бюджэт Беларусі паступіла 41,9 трлн. рублёў.

Як паведамляе прэс-цэнтр Міністэрства па падатках і зборах, на 1 чэрвеня 71,1% паступленняў у кансалідаваны бюджэт сталіцы забяспечана недзяржаўным сектарам эканомікі.

У структуры паступленняў па катэгорыях плацельшчыкаў на арганізацыі недзяржаўнага сектара эканомікі прыпадае 67,4% паступленняў, на арганізацыі дзяржаўнага сектара эканомікі — 28,9%, на індывідуальных прадпрымальнікаў — 1,8%, на фізічных асоб — 1,9%.

Буйнымі арганізацыямі Мінска выплачана ў бюджэт 13,5 трлн. рублёў, або 32,2% кансалідаваных даходаў горада.

У рэйтынгу найбуйнейшых плацельшчыкаў сталіцы — ААТ "Газпром трансгаз Беларусь", ЗТАА "Лукойл Беларусь", ТАА "Тытунь-інвест", ЗАТ "Мінскі завод вінаградных він", унітарнае прадпрыемства "Велком", ЗТАА "Газпромнефць-Белнафтапрадукт", СТАА "Мабільныя ТэлеСістэмы ", РУП "Мінскэнерга", ЗАТ "Беларуская нафтавая кампанія", ААТ "Мінск Крышталь".

Каля 90% суб`ектаў гаспадарання — гэта суб`екты малога і сярэдняга бізнесу. На 1 чэрвеня ў Мінску было зарэгістравана больш за 113 тысяч суб`ектаў малога і сярэдняга бізнесу. Ад гэтага кола плацельшчыкаў у бюджэт паступіла 13,4 трлн. рублёў, або 31,9% у паступленнях горада.

Ад індывідуальных прадпрымальнікаў у бюджэт паступіла 733,9 млрд. рублёў.

Асноўную долю складаюць паступленні падатку пры спрошчанай сістэме падаткаабкладання — 332,3 млрд. рублёў, падатку на дададзены кошт — 214,5 млрд. рублёў, у тым ліку пры ўвозе тавараў на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь — 92,6 млрд. рублёў.

Паступленні падаходнага падатку з даходаў ад прадпрымальніцкай дзейнасці і адзінага падатку з індывідуальных прадпрымальнікаў і іншых фізічных асоб склалі 89,1 млрд. рублёў і 70,7 млрд. рублёў адпаведна.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 5 ліпеня 2016

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/138/36221
Текущая дата: 18.11.2024