Белорусский портал в Казахстане

Зарэгістраванае беспрацоўе ў Беларусі захавалася на ўзроўні 1,2 працэнта



Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні палітыкі занятасці Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

У Беларусі зарэгістраванае беспрацоўе на 1 мая бягучага года склала 1,2 працэнта да колькасці эканамічна актыўнага насельніцтва - такі ж паказчык быў і на 1 красавіка (пры прагнозе на канец 2016 года - 2 працэнты).  

Для параўнання: на 1 мая 2015 года паказчык беспрацоўя быў 1 працэнт, на 1 студзеня 2016 года - 1 працэнт, на 1 лютага і 1 сакавіка - 1,1 працэнта. Зарэгістраванае беспрацоўе ў Беларусі за красавік бягучага года знізілася на 0,1 працэнтнага пункта ў Магілёўскай вобласці - з 1,4 працэнта да 1,3 працэнта. У астатніх рэгіёнах яно засталося на ранейшым узроўні: у Гродзенскай вобласці - 1,5 працэнта, Гомельскай - 1,4 працэнта, Брэсцкай і Віцебскай - 1,3 працэнта, Мінскай вобласці - 1,2 працэнта. Узровень беспрацоўя ў Мінску таксама не змяніўся - на 1 мая ён быў 0,7 працэнта да колькасці эканамічна актыўнага насельніцтва сталіцы.

Паводле слоў спецыялістаў, умацоўваюцца дзве асноўныя тэндэнцыі - гэта зніжэнне колькасці зваротаў у службу занятасці па садзейнічанне ў працаўладкаванні і павелічэнне попыту на рабочую сілу.

У выніку каэфіцыент напружанасці на рынку працы рэспублікі знізіўся з 1,8 на 1 красавіка 2016 года да 1,6 на 1 мая 2016 года (год таму ён быў 1,7 беспрацоўнага на адну вакансію).

Паводле аператыўных даных, у органы па працы, занятасці і сацыяльнай абароне ў студзені-красавіку бягучага года звярнуліся 77 тыс. чалавек, якія шукалі працоўнае месца, пастаўлена на ўлік у якасці беспрацоўных 63 тыс. чалавек (92,5 працэнта і 94,4 працэнта адпаведна да студзеня-красавіка 2015 года).

На ўліку па беспрацоўі на 1 мая 2016 года было 53,8 тыс. чалавек, з іх большасць (68,7 працэнта) мужчын. Зыходзячы са звестак наймальнікаў, на 1 мая 2016 года ў банку вакансій налічвалася ўжо амаль 32,8 тыс. свабодных рабочых месц - на 27,2 працэнта больш, чым на 1 мая 2015-га.

Прычым колькасць вакансій павялічылася не толькі за мінулы год, але і за апошні месяц - свабодных рабочых месц за красавік стала на 3,6 тыс. больш. У профільным упраўленні міністэрства прагназуюць далейшы рост колькасці вакансій - гэта абумоўлена актывізацыяй сезонных работ.

Акрамя таго, паляпшаецца структура вакансій. Удзельная вага рабочых прафесій (пасля няўхільнага зніжэння на працягу некалькіх месяцаў) пачала павышацца і склала на 1 мая бягучага года 49,1 працэнта ад агульнай колькасці вакансій. У якасці беспрацоўных зарэгістравана за чатыры месяцы бягучага года 1,1 тыс. вызваленых работнікаў (на 3,3 працэнта менш, чым у студзені-красавіку мінулага года).

Як адзначылі ў міністэрстве, 6 арганізацый рэспублікі прадставілі звесткі аб маючым адбыцца ў чэрвені масавым вызваленні работнікаў (262 чалавекі).

Пры тым, што ў эканоміцы рэспублікі ў студзені-сакавіку бягучага года было занята 4 млн 451,8 тыс. чалавек, доля вызваленых невысокая. Дзяржслужба занятасці прапануе ім дапамогу ў пошуку рабочага месца або атрыманні запатрабаванай на рынку працы прафесіі.

У рэспубліцы прадаўжаецца рэалізацыя мерапрыемстваў падпраграмы "Садзейнічанне занятасці насельніцтва" Дзяржаўнай праграмы аб сацыяльнай абароне і садзейнічанні занятасці насельніцтва на 2016-2020 гады (у бягучым годзе прадугледжваецца накіраваць Br320,8 млрд).

У студзені-красавіку на створаныя рабочыя месцы і існуючыя вакансіі пры садзейнічанні службы занятасці працаўладкавана на пастаянную работу 40,7 тыс. чалавек, з іх 32,8 тыс. беспрацоўных.

Арганізавана навучанне 4,2 тыс. чалавек - 4 працэнты ад меўшых патрэбу ў працаўладкаванні беспрацоўных. У аплатных грамадскіх работах прынялі ўдзел 23 тыс. чалавек.

На новае месца жыхарства і работы пераселена 55 сем`яў беспрацоўных.

Сярод асноўных задач падпраграмы - забеспячэнне збалансаванасці попыту і прапанавання рабочай сілы на рынку працы; садзейнічанне павышэнню якасці працоўных рэсурсаў і росту канкурэнтаздольнасці рабочай сілы; стымуляванне эканамічнай актыўнасці насельніцтва, уключэнне ў працоўную дзейнасць эканамічна неактыўнага насельніцтва (інваліды, жанчыны, маючыя малалетніх дзяцей, асобы пенсійнага ўзросту і іншыя); удасканаленне інстытуцыянальных, арганізацыйных і фінансавых механізмаў садзейнічання занятасці насельніцтва.

13 мая 2016, Мінск
Алена Прус - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/139/35505
Текущая дата: 18.11.2024