Белорусский портал в Казахстане

Курс валют на 15 чэрвеня



Курсы валют, устаноўленыя Нацыянальным банкам Беларусі, і каціроўкі наяўнага рынку на 15 чэрвеня 2016 года.

На 15 чэрвеня 2016 года Нацыянальны банк Беларусі ўстанавіў наступныя афіцыйныя курсы замежных валют:

Долар ЗША — 20.007 беларускіх рублёў
Еўра — 22.509
Расійскі рубель — 303,01
Украінская грыўна — 802,85

Кошык валют — 3.878,33

У параўнанні з папярэднім днём афіцыйны курс долара вырас на 75 рублёў (0,38%), еўра — на 49 (0,22%), расійскага рубля — знізіўся на 1,61 рубля (0,53%), грыўны — вырас на 4,45 рубля (0,56%). Курс кошыка валют знізіўся на 1,31 рубля (0,03%) у параўнанні з папярэднім днём і вырас на 444,92 рубля (12,96%) у параўнанні з паказчыкам на 31 снежня 2015 года (3.433,41).

Каэфіцыент "еўра/долар" — 1,1251, "долар/расійскі рубель" — 66,0275, "долар/грыўна" — 24,92.

У мінскіх абменных пунктах камерцыйных банкаў 15 чэрвеня ў 9.30 долар куплялі па 19.810—20.000 і прадавалі па 20.050—20.150 рублёў. У параўнанні з папярэднім днём сярэдні курс куплі вырас на 84 рублі (да 19.934), продажу — на 67 (да 20.077).

Індыкатыўныя курсы на астатніх сегментах: 19.900—20.000 пры куплі, 20.100—20.150 пры продажы.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 15 чэрвеня 2016

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/139/35911
Текущая дата: 18.11.2024