Курсы валют, устаноўленыя Нацыянальным банкам Беларусі, і каціроўкі наяўнага рынку на 16 чэрвеня 2016 года.
На 16 чэрвеня 2016 года Нацыянальны банк Беларусі ўстанавіў наступныя афіцыйныя курсы замежных валют:
Долар ЗША — 20.047 беларускіх рублёў
Еўра — 22.488
Расійскі рубель — 304
Украінская грыўна — 805,10
Кошык валют — 3.884,63
У параўнанні з папярэднім днём афіцыйны курс долара вырас на 40 рублёў (0,20%), еўра — знізіўся на 21 рубель (0,09%), расійскага рубля — вырас на 0,99 рубля (0,33%), грыўны — на 2,25 (0,28%). Курс кошыка валют вырас на 6,30 рубля (0,16%) у параўнанні з папярэднім днём і на 451,22 рубля (13,14%) у параўнанні з паказчыкам на 31 снежня 2015 года (3.433,41).
Каэфіцыент "еўра/долар" — 1,1218, "долар/расійскі рубель" — 65,944, "долар/грыўна" — 24,90.
У мінскіх абменных пунктах камерцыйных банкаў 16 чэрвеня ў 8.55 долар куплялі па 19.850—20.020 і прадавалі па 20.060—20.150 рублёў. У параўнанні з папярэднім днём сярэдні курс куплі вырас на 21 рубель (да 19.955), продажу — на 17 (да 20.094).
Індыкатыўныя курсы на астатніх сегментах: 19.900—20.000 пры куплі, 20.100—20.150 пры продажы.
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 16 чэрвеня 2016
Мінск, 16 чэрвеня 2016
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/139/35940
Текущая дата: 18.11.2024