Белорусский портал в Казахстане

Пад пагрозай пісталетам іншаземец здзейсніў разбой



У міліцыю звярнуўся 45-гадовы жыхар сталіцы, які стаў ахвярай нападзення.

Мужчына расказаў, што пад Мінскам да яго ў машыну падсеў знаёмы і пачаў патрабаваць вярнуць грошы, якія заяўнік нібыта яму павінен вярнуць. Пагражаючы пісталетам, ён забраў 200 долараў і 250 рублёў. 

Як паведамляе УУС Мінскага аблвыканкама, гэтага падалося мала, і зламыснік разам з ахвярай паехалі ў Салігорск, дзе пацярпелы вядзе бізнес. Там ён перавёў падазраванаму яшчэ 4,2 тысячы рублёў.

Супрацоўнікі крымінальнага вышуку Міншчыны пры сілавой падтрымцы АМАПа затрымалі падазраванага ў сталіцы па месцы жыхарства. Ім аказаўся раней судзімы за крадзеж 60-гадовы іншаземец. Сышчыкі таксама знайшлі і канфіскавалі пісталет з шасцю патронамі, ад якога затрыманы спрабаваў пазбавіцца.

Следчымі заведзена крымінальная справа за разбой. Санкцыя артыкула прадугледжвае да дзесяці гадоў пазбаўлення волі.

Сяргей Расолька
Звязда, 30 жніўня 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/14/70872
Текущая дата: 15.11.2024