Супрацоўнікамі сталічнага наркакантролю затрыманы 34-гадовы загадчык вытворчасці сталічнай фірмы..
Па інфармацыі ГУУС Мінгарвыканкама, мужчына ў лесапаласе арганізаваў плантацыю канапель. Сабранае лісце сушыў, здрабняў і захоўваў па месцы працы. Аператыўнікі знайшлі і канфіскавалі на складзе фірмы больш за 4,5 кілаграма высушанай і гатовай да ўжывання марыхуаны.
Са слоў затрыманага, наркотык ён курыў, а таксама выкарыстоўваў для прыгатавання ежы, у тым ліку выпечкі. Жонка мінчаніна не падазравала аб яго незаконным занятку. Вядома, што раней падазраваны быў судзімы за аналагічнае злачынства.
Сяргей Расолька
Звязда, 11 верасня 2023
Сяргей Расолька
Звязда, 11 верасня 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/14/70976
Текущая дата: 15.11.2024