Белорусский портал в Казахстане

КДБ пацвердзіла затрыманне Юрыя Чыжа



КДБ пацвердзіла затрыманне беларускага бізнесмена Юрыя Чыжа, паведаміў карэспандэнту начальнік прэс-службы КДБ Дзмітрый Пабяржын.

"Юрый Чыж затрыманы супрацоўнікамі Камітэта дзяржаўнай бяспекі па падазрэнні ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага ч.2 арт.243 Крымінальнага кодэкса Беларусі "Ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў у асабліва буйным памеры", - сказаў Дзмітрый Пабяржын.

Паводле яго слоў, разам з бізнесменам затрыманы яшчэ шэраг асоб, якіх падазраюць ва ўчыненні і саўдзеле ў згаданым злачынстве. Цяпер усе знаходзяцца ў следчым ізалятары КДБ. Праводзяцца неадкладныя следчыя дзеянні і неабходныя аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы.

14 сакавіка 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/140/34718
Текущая дата: 30.09.2024