Пра гэта паведамляе Мінсувязі Беларусі.
Карэйская кампанія KTNET перадала беларускаму Міністэрству сувязі і інфарматызацыі вынікі даследаванняў і тэхніка-эканамічнае абгрунтаванне для рэалізацыі праекта па стварэнні ў Беларусі Нацыянальнай сістэмы беспапяровага гандлю.
Міністр Сяргей Папкоў падзякаваў прадстаўнікам кампаніі KTNET за кансультацыйную дапамогу ў фарміраванні падыходаў па рэалізацыі ў Беларусі сістэм, заснаваных на прынцыпе "адно акно", пабудаваных на перадавым міжнародным вопыце ў сферы знешняга гандлю.
"Для Рэспублікі Беларусь гэта задача з`яўляецца актуальнай, і яе рашэнне дасць магчымасць узняць рэйтынг нашай краіны ў справаздачы Сусветнага банка "Вядзенне бізнесу" ў раздзеле "Міжнародны гандаль", — адзначыў міністр. — Асаблівасці эканомікі нашай дзяржавы, яе геаграфічнае становішча і гістарычныя сувязі вызначылі высокую ступень адкрытасці эканомікі краіны, яе арыентаванасць на знешнія рынкі".
Папкоў дадаў, што стварэнне Нацыянальнай сістэмы беспапяровага гандлю дазволіць сфарміраваць празрыстае, эфектыўнае і стымулюючае рэгулятыўнае асяроддзе ў сферы знешняга гандлю.
У студзені 2016 года ўрадам была падтрымана прапанова аб мэтазгоднасці стварэння Нацыянальнай сістэмы беспапяровага гандлю ў краіне. Экспертамі Сусветнага банка і групай прадстаўнікоў карэйскага ўрада (правайдар інфраструктуры беспапяровага гандлю Рэспублікі Карэя) вывучалася мэтазгоднасць пабудовы сістэмы такога класа ў Беларусі з улікам рэальных умоў.
Для гэтага карэйскія эксперты праводзілі сустрэчы з прадстаўнікамі дзяржаўных органаў і арганізацый, якія былі задзейнічаныя ў працэсах знешняга гандлю, з мэтай прапанаваць шляхі паляпшэння пазіцый краіны ў знешнім гандлі, уключаючы рэалізацыю транзітнага патэнцыялу краіны, шляхам пераходу на беспапяровыя аперацыі.
Для гэтага карэйскія эксперты праводзілі сустрэчы з прадстаўнікамі дзяржаўных органаў і арганізацый, якія былі задзейнічаныя ў працэсах знешняга гандлю, з мэтай прапанаваць шляхі паляпшэння пазіцый краіны ў знешнім гандлі, уключаючы рэалізацыю транзітнага патэнцыялу краіны, шляхам пераходу на беспапяровыя аперацыі.
Кампанія KTNET была заснавана ў 1989 годзе са 100% інвестыцый Міжнароднай асацыяцыі гандлю Карэі (КІТА). Яна з`яўляецца распрацоўшчыкам і аператарам карэйскай Нацыянальнай сістэмы беспапяровага гандлю.
Працэсы беспапяровага гандлю — гэта новы спосаб правядзення міжнародных і нацыянальных гандлёвых транзакцый, пры якім усё ці частка працэдур выконваюцца ў рэжыме online з дапамогай электронных дакументаў замест звыклых папяровых дакументаў. У краінах, якія рэалізавалі такія сістэмы ў нацыянальным маштабе (Паўднёвая Карэя, Тайвань, Сінгапур, Японія і шэраг высокаразвітых узбярэжных раёнаў Кітая), істотна зніжаецца час і кошт правядзення знешнегандлёвых транзакцый, прыкметна павышаецца эфектыўнасць і празрыстасць імпарту/экспарту і вырастае знешнегандлёвы абарот.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 16 красавіка 2016
Мінск, 16 красавіка 2016
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/141/35226
Текущая дата: 18.11.2024