Пра гэта паведаміла прэс-служба прадстаўніцтва Microsoft.
18 красавіка ў Мінску адбудзецца нацыянальны фінал найбуйнейшага міжнароднага тэхналагічнага конкурсу сярод моладзі Imagine Cup 2016. Мерапрыемства, якое арганізуе кампанія Microsoft, пройдзе на базе бізнес-інкубатара ПВТ у Мінску.
У рамках рэгіянальнага тура свае праекты прадставяць студэнты ВНУ, магістранты, аспіранты і выпускнікі сярэдніх школ, якім споўнілася 16 гадоў. Да цяперашняга моманту атрымана больш за 20 заявак на ўдзел.
Таленавітыя маладыя людзі прадэманструюць праекты ў намінацыях "Гульні", "Сацыяльныя праекты" і "Інавацыі". На этапе падрыхтоўкі да конкурсу студэнты працавалі над стварэннем праектаў з выкарыстаннем Windows Phone, Microsoft Azure і іншых тэхналогій Microsoft. Па вопыце мінулых гадоў, большасць распрацовак, выкананых навучэнцамі, маюць высокую каштоўнасць у сацыяльнай сферы: яны знаходзяць прымяненне ў галіне адукацыі, аховы здароўя і іншых немалаважных кірунках жыцця і дзейнасці грамадзян.
Удзел у конкурсе дасць магчымасць беларускім студэнтам прадэманстраваць свае веды вядучым экспертам, атрымаць гранты, пачаць паспяховую кар`еру і нават адкрыць уласны бізнес.
"Imagine Cup 2016 — гэта не проста конкурс. Гэта рэальная магчымасць для беларускіх студэнтаў прымяніць свае веды і творчыя навыкі для стварэння гульняў, дадаткаў і сацыяльных праектаў, якія здольны змяніць наша паўсядзённае жыццё да лепшага. Спаборніцтвы развіваюць камандны дух, маладыя людзі вучацца працаваць разам, прыслухоўваючыся да меркаванняў адзін аднаго. Тут важна не толькі стварыць цікавы праект, але і прадставіць яго журы і шырокай аўдыторыі. Гэта ўменне вельмі важнае ў далейшай працы з патэнцыяльнымі інвестарамі і работадаўцамі. Для многіх праграмістаў-пачаткоўцаў Imagine Cup стане першай прыступкай іх бізнес-кар`еры", — адзначыў кіраўнік прадстаўніцтва Microsoft у Беларусі Антон Мякішаў.
У рамках нацыянальнага этапу Imagine Cup 2016 экспертнае журы ацэніць не толькі цікавыя ідэі і тэхналагічныя рашэнні, але і ўменне годна прэзентаваць свае праекты, у тым ліку на англійскай мове.
Пераможцамі стануць тры каманды, якія прадэманструюць найбольш перспектыўныя працы. Іх чакае ўдзел у рэгіянальным паўфінале, ён адкрые ім магчымасць прадставіць свой праект у міжнародным фінале Imagine Cup 2016, які адбудзецца летам у ЗША. На заключным этапе спаборніцтваў каманды, які абыдуць сваіх сапернікаў у ходзе рэгіянальнага тура, змогуць пазмагацца з удзельнікамі больш як са 100 краін за галоўны прыз у памеры 50 тысяч долараў ЗША на далейшае развіццё свайго праекта.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 16 красавіка 2016
Мінск, 16 красавіка 2016
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/141/35228
Текущая дата: 18.11.2024