Белорусский портал в Казахстане

Курс валют на 14 сакавіка



Курсы валют, устаноўленыя Нацыянальным банкам Беларусі, і каціроўкі наяўнага рынку на 14 сакавіка 2016 года.

На 14 сакавіка 2016 года Нацыянальны банк Беларусі ўстанавіў наступныя афіцыйныя курсы замежных валют:

Долар ЗША — 20.666 беларускіх рублёў
Еўра — 22.984
Расійскі рубель — 294,04
Украінская грыўна — 799,85

Кошык валют — 3.893,74

У параўнанні з пятніцай, 11 сакавіка, афіцыйны курс долара знізіўся на 172 рублі (0,83%), еўра — вырас на 140 рублёў (0,57%), расійскага рубля — на 1,07 рубля (0,37%), грыўны — знізіўся на 15,73 рубля (1,93%). Курс кошыка валют вырас на 2,62 рубля (0,07%) у параўнанні з пятніцай і на 460,33 рубля (13,41%) у параўнанні з паказчыкам на 31 снежня 2015 года (3.433,41).

Каэфіцыент "еўра/долар" — 1,1122, "долар/расійскі рубель" — 70,283, "долар/грыўна" — 25,837.

У мінскіх абменных пунктах камерцыйных банкаў 14 сакавіка ў 8.55 долар куплялі па 20.500—20.605 і прадавалі па 20.740—20.950 рублёў. У параўнанні з пятніцай сярэдні курс куплі знізіўся на 120 рублёў (да 20.560), продажу — на 101 (да 20.808).

Індыкатыўныя курсы на астатніх сегментах: 20.500—20.600 пры куплі, 20.800—20.900 пры продажы.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 14 сакавіка 2016

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/142/34699
Текущая дата: 18.11.2024