Згодна са звесткамі ДМК, за 2013—2015 гады аб`ём увезеных у Беларусь міжнародных паштовых адпраўленняў (МПА) павялічыўся больш як у шэсць разоў: у 2013-м — 1,9 млн., у 2014-м — 6,3 млн., у 2015-м — 11,8 млн.
Прычынай узмацнення жорсткасці нормаў бяспошліннага ўвозу тавараў з`явілася значнае павелічэнне аб`ёмаў увозу тавараў у камерцыйных маштабах на адрас фізічных асоб без выплаты мытных плацяжоў, гаворыцца ў каментарыі Дзяржаўнага мытнага камітэта да ўказа прэзідэнта № 40 ад 11 лютага.
Адзначаецца, што ўказ прыняты ў мэтах стварэння бар`ера для перамяшчэння фізічнымі асобамі камерцыйных партый тавараў, якое існуе ў сувязі з дзейнай нормай бяспошліннага ўвозу. У прыватнасці указам устаноўленае зніжэнне нормы бяспошліннага ўвозу тавараў для асабістага карыстання, якія перасылаюцца ў міжнародных паштовых адпраўленнях і (або) экспрэс-грузах на адрас аднаго атрымальніка, з 200 еўра і 31 кг да 22 еўра і 10 кг на працягу каляндарнага месяца.
Пры гэтым прыблізна 90% жыхароў Беларусі не атрымліваюць МПА. Больш за 250 тыс. грамадзян атрымліваюць ад 10 да 100 МПА ў год і больш. У сярэднім на аднаго атрымальніка прыпадае прыблізна 10 МПА, на адзін адрас паступае прыкладна 15 МПА.
У выпадку атрымання тавараў коштам звыш 22 еўра і (або) масай большай за 10 кг, у частцы перавышэння будуць налічаныя мытныя пошліны, падаткі па раней дзейнай стаўцы — 30% ад кошту, але не менш як 4 еўра за 1 кг.
Так, з моманту ўваходжання ў сілу ўказа пры атрыманні пасылкі коштам 50 еўра і масай 2 кг мытныя пошліны, падаткі складуць: (50 - 22) х 30% = 8,4 еўра. У дачыненні да такой пасылкі таксама неабходна выплаціць мытны збор у 5 еўра.
Як сцвярджаюць у ДМК, вызначаная ўказам велічыня бяспошліннага ўвозу аналагічная норме, што прымяняецца ў шэрагу дзяржаў — членаў Еўрасаюза. "Так, напрыклад, у Бельгіі, Чэхіі, Італіі, Фінляндыі, Славакіі, Германіі і іншых краінах норма бяспошліннага ўвозу тавараў у МПА складае 22 еўра. У Швецыі і Францыі ўсё МПА незалежна ад кошту абкладаюцца ПДК", — гавораць у ДМК.
Указ не выключае магчымасці бяспошліннага атрымання грашовых сродкаў у лістах з абвешчанай каштоўнасцю ў эквіваленце да 200 долараў.
Дакумент набывае моц праз два месяцы пасля афіцыйнага апублікавання. Як тлумачыць ДМК, такі тэрмін вызначаны зыходзячы з межавага часу прыбыцця пасылак на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь. Такім чынам, грамадзяне, якія замовілі міжнароднае паштовае адпраўленне, павінны яго атрымаць згодна са "старымі" нормамі бяспошліннага ўвозу.
Ва ўказе таксама вызначана, што ў выпадку ўвозу тавараў у Беларусь часцей за адзін раз на тры месяцы тавары коштам звыш 300 еўра і (або) вагой большай за 20 кг не будуць адносіцца да тавараў для асабістага карыстання. Пры гэтым нормы бяспошліннага ўвозу тавараў у 1.500 еўра і 50 кг працягваюць дзейнічаць.
Згодна з вынікамі абследавання аўтадарожных пунктаў пропуску на мяжы Беларусі, праведзеных Нацыянальным статыстычным камітэтам і Дзяржаўным мытным камітэтам у 2015 годзе, больш за 70% грамадзян, што ўязджалі ў Беларусь, указалі суму расходаў пры паездцы за мяжу да 300 еўра.
23 лістапада 2015 года старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч на пасяджэнні маніторынгавай групы па разглядзе праектаў указаў і законаў у верхняй палаце заявіў, што Беларусь будзе настойваць на абкладанні ПДК пасылак з-за мяжы, якія, паводле яго слоў, "абвалілі гандаль і стварылі праблемы для прамысловасці".
24 лістапада пытанне аб падаткаабкладанні пакупак у замежных інтэрнэт-магазінах абмяркоўвалася ў Маскве на пасяджэнні Еўразійскай эканамічнай камісіі, аднак некаторыя прадстаўнікі краін — членаў ЕАЭС не падтрымалі рашэнне аб абмежаванні бяспошліннага інтэрнэт-гандлю. Гэтае пытанне ў далейшым яшчэ будзе абмяркоўвацца, заявіў тады першы намеснік міністра эканамічнага развіцця Расіі Аляксей Ліхачоў.
14 снежня намеснік міністра гандлю Беларусі Ірына Наркевіч падкрэсліла, што рашэнне аб увядзенні збору на пакупкі ў замежных інтэрнэт-магазінах павінна быць узважаным.
26 студзеня 2016 года старшыня ДМК Юрый Сянько заявіў на прэс-канферэнцыі, што мытная служба не лічыць патрэбным ўводзіць абмежаванні на ўвоз пасылак з-за мяжы для асабістага карыстання.
"Дзяржаўны мытны камітэт ставіць задачу не страціць кантроль за аб`ёмам міжнародных адпраўленняў, якія ідуць на адрас беларускіх спажыўцоў. Што да тавараў для асабістага карыстання, то тут ніякіх пытанняў няма. Гэта сапраўды вельмі зручны спосаб набыцця тавараў без неабходнасці выезду за мяжу. Мы рэагуем толькі на камерцыйныя партыі тавараў, якія спрабуюць увозіць пад выглядам асабістай маёмасці. У нас ёсць свая сістэма аналізу і кіравання рызыкамі, праграмнае забеспячэнне для разгляду перыядычнасці ўвозу адной і той жа асобай нейкіх тавараў, калі бачна, што ўвозяцца яны відавочна не для асабістага карыстання", — адзначыў Сянько.
"Дзяржаўны мытны камітэт ставіць задачу не страціць кантроль за аб`ёмам міжнародных адпраўленняў, якія ідуць на адрас беларускіх спажыўцоў. Што да тавараў для асабістага карыстання, то тут ніякіх пытанняў няма. Гэта сапраўды вельмі зручны спосаб набыцця тавараў без неабходнасці выезду за мяжу. Мы рэагуем толькі на камерцыйныя партыі тавараў, якія спрабуюць увозіць пад выглядам асабістай маёмасці. У нас ёсць свая сістэма аналізу і кіравання рызыкамі, праграмнае забеспячэнне для разгляду перыядычнасці ўвозу адной і той жа асобай нейкіх тавараў, калі бачна, што ўвозяцца яны відавочна не для асабістага карыстання", — адзначыў Сянько.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 12 лютага 2016
Мінск, 12 лютага 2016
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/143/34255
Текущая дата: 18.11.2024