Курсы валют, устаноўленыя Нацыянальным банкам Беларусі, і каціроўкі наяўнага рынку на 16 лютага 2016 года.
На 16 лютага 2016 года Нацыянальны банк Беларусі ўстанавіў наступныя афіцыйныя курсы замежных валют:
Долар ЗША — 21.892 беларускія рублі
Еўра — 24.532
Расійскі рубель — 281,34
Украінская грыўна — 826,89
Кошык валют — 3.969,16
У параўнанні з папярэднім днём афіцыйны курс долара знізіўся на 173 рублі (0,78%), еўра — на 424 (1,70%), расійскага рубля — вырас на 3,54 рубля (1,27%), грыўны — знізіўся на 17,70 рубля (2,10%).
Курс кошыка валют знізіўся на 9,68 рубля (0,24%) у параўнанні з папярэднім днём і вырас на 535,75 рубля (15,60%) у параўнанні з паказчыкам на 31 снежня 2015 года (3.433,41).
Курс кошыка валют знізіўся на 9,68 рубля (0,24%) у параўнанні з папярэднім днём і вырас на 535,75 рубля (15,60%) у параўнанні з паказчыкам на 31 снежня 2015 года (3.433,41).
Каэфіцыент "еўра/долар" — 1,1206, "долар/расійскі рубель" — 77,813, "долар/грыўна" — 26,475.
У мінскіх абменных пунктах камерцыйных банкаў 16 лютага ў 9.45 долар куплялі па 21.550—21.790 і прадавалі па 21.890—22.050 рублёў. У параўнанні з папярэднім днём сярэдні курс куплі знізіўся на 167 рублёў (да 21.713), продажу — на 194 (да 21.952).
Індыкатыўныя курсы на астатніх сегментах: 21.600—21.700 пры куплі, 21.900—22.000 пры продажы.
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 16 лютага 2016
Мінск, 16 лютага 2016
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/143/34339
Текущая дата: 18.11.2024