Белорусский портал в Казахстане

Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі 18 снежня ўхваліў законапраект аб дзяржаўна-прыватным партнёрстве



Палата прадстаўнікоў прыняла яго ў другім чытанні 10 снежня.

Як зазначаюць распрацоўшчыкі праекта закона, дзяржаўна-прыватнае партнёрства — гэта асаблівая сістэма ўзаемавыгадных эканамічных адносінаў паміж дзяржавай і бізнесам. Іх мэтай з`яўляецца аб`яднанне вопыту, уменняў і рэсурсаў партнёраў для задавальнення грамадскіх патрэбаў шляхам выкарыстання дзяржаўнай уласнасці, прыродных рэсурсаў і прыцягнення прыватных кампаній да відаў дзейнасці, якія знаходзяцца ў кампетэнцыі дзяржавы.

Базавымі кампанентамі такога супрацоўніцтва з`яўляюцца партнёрства бакоў, а таксама захаванне правоў уласнасці на аб`екты за дзяржавай пры поўнай свабодзе бізнесу адносна не толькі будаўніцтва і пастаўкі абсталявання, але і праектавання, абслугоўвання і арганізацыі працы праекта. 

Прыняцце законапраекта скіраванае на стварэнне неабходных умоў для ўкаранення дзяржаўна-прыватнага партнёрства ў краіне і ўрэгуляванне істотных аспектаў узаемадзеяння ўдзельнікаў гэтага працэсу.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 18 снежня 2015

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/144/33660
Текущая дата: 30.09.2024