Белорусский портал в Казахстане

У Наваполацку затрыманая буйная партыя псіхатропу



Пра гэта паведамляе УУС Віцебскага аблвыканкама.

У Наваполацку ў мясцовага жыхара канфіскаваная буйная партыя псіхатропу. 

160 грамаў здробненага расліннага рэчыва, якое выкарыстоўваецца для прыгатавання спайсу, было знойдзена супрацоўнікамі міліцыі ў кватэры маладога жыхара Наваполацка. Такога аб`ёму хапіла б для прыгатавання прыкладна 750 доз. Прыблізны кошт тавару на чорным рынку складае больш за 120 млн. рублёў.

У дачыненні да гаспадара псіхатропу распачатая крымінальная справа.

Ва УУС адзначаюць, што партыі такога аб`ёму ў Наваполацку не выяўляліся вельмі даўно.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 24 лістапада 2015

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/148/33449
Текущая дата: 18.11.2024