Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі спрошчаны патрабаванні да суіскальнікаў ліцэнзіі на аптовы гандаль алкаголем і тытунем



Пра гэта паведамляе прэс-служба прэзідэнта.

У прыватнасці, адменены патрабаванні пра абавязковую наяўнасць у статутным фондзе юрыдычнай асобы недзяржаўнай формы ўласнасці — суіскальніка ліцэнзіі на аптовы гандаль алкагольнымі напоямі і тытунёвымі вырабамі долі дзяржавы ў памеры 25%. 

Адпаведныя змяненні Аляксандр Лукашэнка ўнёс у дэкрэт № 28 ад 17 снежня 2002 года "Аб дзяржаўным рэгуляванні вытворчасці, абароту і спажывання тытунёвай сыравіны і тытунёвых вырабаў", падпісаўшы 6 кастрычніка дэкрэт № 6, і ва ўказ № 450 ад 1 верасня 2010 года "Аб ліцэнзаванні асобных відаў дзейнасці" — указ № 415.

Мінск, 6 кастрычніка 2015
БелаПАН

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/149/32853
Текущая дата: 30.09.2024